
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (вучэбна-метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець тэарэтычныя і практычныя аспекты выхавання і развіцця асобы вучня, пытанні методыкі выкладання вучэбных прадметаў у кантэксце разглядаемай тэмы з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў рэгіёна:
камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей;
сучасны ўрок беларускай мовы і літаратуры: нарматыўныя прававыя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне і самааналіз;
функцыянальныя і змястоўныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры як сродак развіцця і выхавання вучняў, фарміравання ў іх сістэмы сацыяльна-культурных каштоўнасцей, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму;
прымяненне прыёмаў праектна-даследчай дзейнасці на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры як спосаб развіцця навыку працы вучняў у групах, актыўнага іх уключэння ў працэс самаадукацыі і самарэалізацыі;
дыдактычны матэрыял да вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры як спосаб выхавання ў вучняў павагі да мовы, краіны, яе традыцый;
фарміраванне чытацкай адукаванасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.
З мэтай забеспячэння ўмоў для развіцця прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі праводзяцца мерапрыемствы ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў.
Навукова-інфармацыйную і арганізацыйна-метадычную дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры аказвае навукова-метадычны часопіс «Беларуская мова і літаратура» (РУП Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»). Асвятляе пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуе артыкулы з вопыту работы лепшых педагогаў, метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, факультатыўных заняткаў, матэрыялы пазакласных мерапрыемстваў, заданні да тэсціравання і алімпіяд, займальны і дыдактычны матэрыял, дысертацыйныя даследаванні ў галiне педагагічных і філалагічных навук.
ВИРТУАЛЬНЫЙ МЕТОДИЧЕСКИЙ КАБИНЕТ
Республика Беларусь,
212001, г. Могилёв,
ул. Вокзальная, д. 26
Телефоны:
+375 (222) 74-29-40, 65-88-07
e-mail:school22mogilev@lenobr.by
